Сталічнай школе № 91 прысвоена імя кубінскага нацыянальнага героя Хасэ Марці.

Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, першы сакратар камуністычнай партыі Ігар Карпенка, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, школа № 91 даўно падтрымлівае дружалюбныя адносіны з прадстаўнікамі пасольства Кубы. У школе праводзяцца культурныя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі з удзелам пасла.

Школьнікі вывучаюць іспанскую мову, далучаюцца да культуры краін Лацінскай Амерыкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?