Пра гэта, як паведамляе Forbes, заявіў мільярдэр Джордж Сорас на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
«Гэта эканоміка, якая развальваецца, і Пуцін вядзе яе ў памылковым кірунку», —заявіў інвестар. Ён не патлумачыў, чаму прытрымліваецца такога меркавання.
Джордж Сорас і раней крытыкаваў расейскія ўлады. У прыватнасці, у адным са сваіх апошніх інтэрв’ю, якое ён даў у канцы лістапада 2012 года рэктару Расейскай эканамічнай школы Сяргею Гурыеву, мільярдэр адзначыў узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў РФ.
Разам з гэтым інвестар заявіў, што не збіраецца адмаўляцца ад дабрачыннай дзейнасці ў Расеі. Тады Сорас не ўдакладніў планы інвеставання ў РФ. Паводле інфармацыі СМІ, звязаныя з інвестарам структуры ўдзельнічалі ў прыватызацыі Сбербанка ў канцы верасня 2012 года.
У пачаткуУ 2005 годзе інвестар заявіў у інтэрв’ю Die Presse, што Расея павінна пакінуць «Вялікую васьмёрку» як краіна, у якой дэмакратыя больш не функцыянуе.2000-х гадоў Сорас крытыкаваў расейскія ўлады за арышт і турэмнае зняволенне Міхаіла Хадаркоўскага.
Раней устрымацца ад інвестыцый у РФ раілі таксама аналітыкі Goldman Sachs. У пачатку мінулага снежня банк прыбраў акцыі расейскага фондавага рынку з
Развіццё расейскай эканомікі стала адной з цэнтральных тэм форуму ў Давосе. 25 студзеня экспэрты паказалі тры негатыўныя сцэнарыі развіцця РФ, пасля чаго прэм’