На беразе вадасховішча ў Раўбічах хочуць збудаваць дарагія дамы. На фота: пашпарт аб'екта, права на будоўлю якога на аўкцыёне выйграла ТАА «НікольСтудыо».

На беразе вадасховішча ў Раўбічах хочуць збудаваць дарагія дамы. На фота: пашпарт аб'екта, права на будоўлю якога на аўкцыёне выйграла ТАА «НікольСтудыо».

Фермеры з КГБ трымаюцца за свае землі.

Фермеры з КГБ трымаюцца за свае землі.

Яны хочуць захаваць не толькі 25 сотак з дамамі, але і ворыва вакол.

Яны хочуць захаваць не толькі 25 сотак з дамамі, але і ворыва вакол.

Генадзь Цыркевіч прадстаўляецца былым начальнікам контрразведкі КГБ. Зямлю ў прэстыжных Раўбічах ён атрымаў у 1991 годзе.

Генадзь Цыркевіч прадстаўляецца былым начальнікам контрразведкі КГБ. Зямлю ў прэстыжных Раўбічах ён атрымаў у 1991 годзе.

Уладзімір Скварцоў жаліцца, што забудоўнікі парвалі і замазалі фекаліямі дзяржаўны сцяг, які вісеў на ягонай зямлі.

Уладзімір Скварцоў жаліцца, што забудоўнікі парвалі і замазалі фекаліямі дзяржаўны сцяг, які вісеў на ягонай зямлі.

Спадзяюцца пасечнікі на А.Р.Лукашэнку.

Спадзяюцца пасечнікі на А.Р.Лукашэнку.

Вабныя землі знаходзяцца па-над самым Дуброўскім вадасховішчам, каля Раўбіч — у адным з самых прэстыжных прыгарадаў Мінска. Па словах былога афіцэра контрвыведкі Камітэта дзяржбяспекі Генадзя Цыркевіча і афіцэра запасу Міністэрства абароны Уладзіміра Скварцова, вока на іх калісьці клалі і Пятро Пракаповіч — «пад рэкрэацыю для Нацбанка», і гандляр зброяй Уладзімір Пефціеў.

«Мы вымушаныя былі ім адмовіць. Але знайшліся людзі, якія вырашылі заняцца рэйдарствам», — сцвярджаюць афіцэры, пакрыўджаныя тым, што за іх спінай улады прадалі іх гектары з аўкцыёну. Датычным да гэтай гісторыі фермеры лічаць і зяця былога прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага — Юрыя Марковіча.

Афіцэры атрымалі гэтыя ўчасткі зямлі яшчэ ў 1991 годзе, калі скончылі службу ў КГБ і Мінабароны СССР. Землі атрымалі ў пажыццёвае спадчыннае валоданне пад вядзенне фермерскай гаспадаркі, заняліся пчалярствам. Кожнаму дасталося амаль па 3 гектары.
Атрыманыя землі маюць статус ворных, якія сёння вылучаць і адбіраць можа толькі А.Лукашэнка, паводле ягонага ж указа № 667.

Для вядзення гаспадаркі за свой кошт афіцэры-фермеры збудавалі электрычную падстанцыю, пад’язную дарогу (часткова за грошы з дзяржбюджэту), закупілі вуллі. З часам атрымалі дазвол і на будаўніцтва дамоў.

Якое ж было іх здзіўленне, калі ў 2010 годзе яны даведаліся, што яшчэ год таму — у 2009-м — частка іх зямель па аўкцыёне сышла фірме ТАА «НікольСтудыо»,
якая выйграла на гэтай зямлі права арэнды для будаўніцтва комплексу малапавярховай забудовы з аб’ектамі сацкультбыту (тэрмінам на 5 гадоў).
Аказалася, што ў 2007 годзе пракуратура Мінскай вобласці па прыездзе на ўчасткі афіцэраў не ўбачыла ні вулляў, ні пасеваў траваў-меданосаў для пчол і, адпаведна, склала акт аб нямэтавым выкарыстанні зямель, і на яго падставе Мінскі райвыканкам 12 снежня 2007 года прымае рашэнне аб спыненні права пажыццёвага спадчыннага валодання часткай зямельных участкаў, пакідаючы афіцэрам толькі па 0,25 сотак.

Новым указам, прынятым праз 2 тыдні пасля канфіскацыі участкаў, мясцовая ўлада мяняе мэтавае прызначэнне зямель і ў 2009-м фармуе на іх зямельны пляц для правядзення аўкцыёну. Яго выйграе фірма ТАА «НікольСтудыо».

«Пра тое, што да гэтай фірмы мае дачыненне сям’я Сідорскага, даведаліся ў 2010-м годзе.
Паколькі „НікольСтудыо“ выйграла права арэнды, то яны павінны забудаваць і знайсці пакупніка гэтых аб’ектаў,
8 мая 2010 года ў якасці патэнцыйнага пакупніка аглядаць землі прыехаў бізнэсмэн Віталь Арбузаў (уваходзіць у пяцёрку самых уплывовых бізнесменаў краіны). Яму іх паказваў зяць Сідорскага — Юрый Марковіч. Мы тады спадару Арбузаву патлумачылі сітуацыю, і ён адмовіўся ад сумнеўнай здзелкі, — распавядаюць афіцэры. — Натуральна, па дакументах фірма ні да каго з сям’і Сідорскага не адносіцца.
Але нават калі ў нас суды ішлі з «НікольСтудыо», Марковіча мы там бачылі».
Віталь Арбузаў пацвердзіў, што пару гадоў таму цікавіўся гэтымі землямі, і ад здзелкі сапраўды адмовіўся. «Мой прынцып такі: дзе ёсць канфлікт, туды лепш не совацца», — сказаў Арбузаў, адмовіўшыся ад падрабязных каментароў.

Удалося звязацца і з самім Юрыем Марковічам. Ён паведаміў, што не мае дачынення да фірмы ТАА «НікольСтудыо». Больш за тое, прыязджаў у Раўбічы з бізнэсмэнам Арбузавым, каб самому купіць там дом і быць з Віталём добрымі суседзямі.

«У дадзены момант я асноўны час праводжу ў Маскве. Так як не маю дома, магчыма, я туды прыязджаў, таму што шмат участкаў глядзеў. У мяне ёсць кватэра, а дома няма <…>

Так, узгадваю, я туды прыязджаў даўно калісьці, глядзеў, там не было нічога. Калі першы раз я ездзіў туды — гэта было гады 2–3 назад — мне патэлефанавалі і сказалі, што там ёсць зямля. Я разам з ім (Арбузавым) прыязджаў. Мы разам з ім проста першы раз прыязджалі. Тады мы разглядалі не зямлю, а варыянт, каб быць суседзямі, пабудаваць дамы. Нейкі неадэкватны чалавек там бегаў.
Тады нам людзі з фірмы прывезлі дакументы, паказалі, што яны на аўкцыёне яе купілі. Але я не разбіраўся, чыя там зямля». Па словах Марковіча, купляць там што-небудзь ён не адважыўся яшчэ на стадыі праектавання.

Афіцыйна да ТАА «НікольСтудыо» зяць Сідорскага сапраўды не мае дачынення. Аднак цікава, што ў будынку, дзе зарэгістраваны юрыдычны адрас ТАА «НікольСтудыо» знаходзіцца яшчэ адно прадпрыемства, дырэктарам якога з’яўляецца менавіта Юрый Марковіч.

Дзіўным здаецца той факт, што аб самой фірме ТАА «НікольСтудыо» ў інтэрнэце практычна няма інфармацыі. Як нікому невядомая фірма раптам выйграла аўкцыён на забудову такіх «сур’ёзных» земляў? Дырэктар ТАА «НікольСтудыо» Вольга Мацюшкова адзначае, што яны проста не лічаць патрэбным размяшчаць пра сябе інфармацыю ў інтэрнэце. Яна падкрэслівае, што аўкцыён быў адкрытым, і чаму іншыя фірмы не выказалі жадання забудоўваць — «трэба ў выканкама пытацца». «Можа, грошай пашкадавалі». Дарэчы, у дзяржбюджэт фірма заплаціла немалыя па тых часах грошы за аўкцыён: амаль 800 мільёнаў рублёў.

Афіцэры запасу, а цяпер фермеры ўпэўненыя, што за ТАА «НікольСтудыо» стаіць зяць Сідорскага, якога, па іх словах, яны не раз бачылі як у судзе, так і на запаветных землях.

«У 2010-м годзе ў нас пачаліся пагромы і папросту рэйдарства, — абураныя афіцэры. — Прыходзіла банда, якая тут фізічна пагражала, і збівала.
Тут начамі хадзілі тры здаровыя мужыкі, мы клаліся за ложкі і проста хаваліся. У нас была сабака Арбат, каўказец, нам яе атруцілі».

З’яўляліся пагромшчыкі, па словах фермераў, так: «Выходзіць група неўстаноўленых асоб з лесу і прама да нас дадому. Сядзім, дзеці тут. Атачаюць, штурхаюць дзверы ботам і кажуць: „Скварцоў, на выхад“. Часам пад’язджала тэхніка без дзяржзнакаў, з запэцканымі вокнамі, і пачынала расчышчаць тэрыторыю.

У мяне ў двары 12 гадоў сцяг вісеў, нікому не перашкаджаў. Гэтыя бандыты сарвалі яго, растапталі, а часткай сцяга выцерлі фекаліі».

Сваімі зваротамі афіцэры дамагліся таго, што Генпракуратура даручыла МУС забяспечыць іх асабістую бяспеку і бяспеку членаў іх сем’яў. «Міліцыя прыязджала вельмі хутка, хтосьці з пагромшчыкаў паспяваў уцякаць, кагосьці пакавалі ў аўтазак і везлі, — кажа генерал-маёр Цыркевіч. — Але 17 кастрычніка 2012 года доўга не размаўлялі. Прыйшлі і з парога далі ў сківіцу».

Пасля гэтага былога контрвыведніка са страсеннем мозгу, траўмай сківіцы павезлі на хуткай дапамозе.
Неўзабаве ён трапіў у вайсковы шпіталь. У пагромах, па словах афіцэраў, удзельнічаў нейкі Жарко і Сяргей Грышановіч, які, мяркуючы па пашпарце аб’екта будаўніцтва, з’яўляецца дырэктарам генпадраднай арганізацыі. Журналіст звязаўся з ім, аднак Сяргей Грышановіч катэгарычна адмаўляе факт пагромаў, паказваючы, што калі афіцэру Цыркевічу нібыта «далі ў сківіцу», сітуацыя развівалася інакш.

«Вы б бачылі, ён так штучна падаў і адлятаў. Ніхто яго не чапаў», — заявіў Грышановіч. Але як можна «штучна» адляцець так, каб атрымаць страсенне мозгу, Грышановіч не патлумачыў. Менскі РУУС неаднаразова адмаўляў Цыркевічу ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць пагромшчыкаў, матывуючы тым, што, з аднаго боку, ёсць нявысветленыя асобы пагромшчыкаў. А з другога — Грышановіч і Жарко падавалі ў адказ заявы супраць афіцэра КДБ за тое, што менавіта ён пачаў бойку. Дырэктар ТАА «НікольСтудыо» Вольга Мацюшкова, у сваю чаргу, падкрэсліла: пагромаў ніхто не ўчыняе, хоць Цыркевіч і Скварцоў вельмі перашкаджаюць весці законную дзейнасць на законна выйграных землях.

Афіцэры ўпэўненыя, што на іх землі проста палююць. «Яшчэ ў 2006 годзе да нас прыехаў архітэктар Д. адной з беларускіх фірмаў і паведаміў, што прыехаў па даручэнні Алега Дзерыпаскі (расейскі мільярдэр). Нібыта ён вылучыў больш за 10 млн даляраў на тое, каб стварыць у Раўбічах так званую „Швейцарскую зону“ з забаўляльнымі ўстановамі.
Гэтая зона, па яго словах, прызначаная да размяшчэння на землях філіяла птушкафабрыкі ім. Крупскай і нашых двух фермерскіх гаспадарак. Агульная плошча „Швейцарскай зоны“ складае 20 га. Пасля гэтага архітэктар прапанаваў кожнаму з нас па 300 тысяч даляраў за адмову ад гаспадарак наяўнымі», — распавялі афіцэры-фермеры.
Па іх словах, калісьці і Пётр Пракаповіч, і Уладзімір Пефціеў самі адмовіліся ад сваёй падобнай прапановы. «Бо землі нам гэтыя даваліся без права дарэння або продажу — яны толькі па спадчыне могуць пераходзіць. Усім жадаючым мы адказвалі, што гэтыя гектары яны могуць атрымаць толькі са згоды прэзідэнта».

Афіцэры таксама паказваюць на той факт, што добраахвотна адмовіцца ад фермерскіх гаспадарак «па-добраму» спачатку ім прапаноўваў Міхаіл Глінскі, які ў той час быў старшынёй Менскага райвыканкама. «Ён сказаў так: давайце вашыя пабудовы мы вам пакінем, але пры ўмове, што вы адмовіцеся ад фермерскіх гаспадарак. Маўляў, так трэба, — кажа Генадзь Цыркевіч. — Мы, вядома, адмовіліся».

Неўзабаве пасля гэтага афіцэраў позвай да сябе выклікаў пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір. «Выклікае ён нас 5 чэрвеня 2008 года. Сказаў у лоб: мясцовая ўлада не зусім законна канфіскавала ўчасткі, таму давайце дамовімся, — дадае Скварцоў. — Мы яму таксама адмовілі, і 2 кастрычніка 2008 пайшлі да намесніка генпракурора Купрыянава, заявілі яму, што пракурор Снягір нахабна „пакрывае“ рэйдэрства. Купрыянаў, на жаль, нам не паспачуваў і стаў пагражаць тым, што гаспадаркі забяруць усё роўна, а нам лепш не высоўвацца. Праз месяц, 14 лістапада 2008 года, генпракурор Васілевіч узбудзіў крымінальную справу па факце злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі Купрыянавым і Снегіром і зняў іх з пасады. Хоць гэтага мы дамагліся, але

адпомсцілі мы яшчэ не ўсім. Нам ужо губляць няма чаго».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?