На Горацкі ільнозавод прыходзілі БРСМаўцы агітаваць моладзь, тых, каму яшчэ няма 32 гадоў, удзельнічаць у справах гэтае ўстановы.
Казалі, што дадуць ільготы ў цырульнях, падпішуць нейкі карпаратыўны плян з МТС на 150 хвілінаў дармовых размоў і г.д. Карацей — падкуплівалі людзей. Моладзь у роспачы, але ж карціць актыўнічаць, ды выгаду абяцаюць…
У дэмакратычным асяродку ішла гаворка пра тое, што за такія падыходы з цягам часу адкажуць асабліва тыя, хто даваў пісьмовую згоду. Каб жа хутчэй наблізіць гэтыя часіны!