Сёння ў Іркуцку адбыўся Круглы стол па тэме «Паўстаньне 1863 года: факты і каментары». Прысутнічала больш за трыццаць чалавек. Месцаў пасадачных было трыццаць, так што некаторым прыйшлося стаяць. Былі журналісты, чыноўнікі, навукоўцы (нават прафесары). Былі палякі, украінец, рускія, але больш было беларусаў — чалавек дваццаць. Прагучалі даклады: агульныя пра Паўстанне (і беларускі, і польскі погляд), пра Кастуся Каліноўскага, пра «Мужыцкую праўду», пра сасланых у Іркуцк паўстанцаў-беларусаў (Ян Чэрскі, Віткоўскі, Зянковіч, Свіда, Аскерка). Была дыскусія. Прычым спрэчка атрымалася моцная, але і цікавая. Погляды былі супрацьлеглыя. Але не «пабіліся». А потым за кубачкам гарбаткі, дык і зусім змягчэлі, але наўрад ці пагадзіліся. А ўвогуле карысную справу зрабілі.

Разыходзіліся прыязна паціскаючы адзін адному рукі. Дзякуй усім за удзел!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?