У Камянецкім раёне ратавальнікі выцягнулі з калодзежа 20-гадовага хлопца.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 26 студзеня ў 10.04 у Камянецкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя, што

на хутары каля вёскі Сушкі ў калодзеж упаў чалавек.

Ратавальнікі, якія прыбылі праз 15 хвілін, пры дапамозе штурмавой лесвіцы дасталі 20-гадовага брэстаўчаніна з занесенага снегам калодзежа. Дыяметр калодзежа 1 м, глыбіня — 4 м.

Маладога чалавека агледзела выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. У шпіталізацыі ён не меў патрэбы. Паводле слоў хлопца,

ён упаў у калодзеж, калі ішоў на паляванне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?