Як прагназуюць сіноптыкі, у аўторак пад вечар яно дасягне Брэста і Гродна. Ад серады яно ахутае цэнтр краіны. А ў чацвер распаўсюдзіцца і на весь усход.
Плюсавыя тэмпературы пратрымаюцца ад чатырох да шасці дзён. На піку адлігі паветра прагрэецца да плюс 6 у Мінску і Віцебску, плюс 7 у Брэсце, плюс 5 у Гомелі, Магілёве і плюс 3 у Гродна.
Прычым плюс будзе трымацца як удзень, так і ўначы, чакаецца некалькі дажджоў, будзе пахмурна.
Гэта прывядзе да раставання снегу і, самае прыкрае, да ўсплёску вірусных інфекцый, у тым ліку грыпу, што сёлета прыйшоў да нас з Еўропы. Варта распланаваць жыццё так, каб у час адлігі добра высыпацца, мінімальна карыстацца грамадскім транспартам, не хадзіць у крамы ў гадзіны пік. А таксама падабраць стравы так, каб з'ядаць штодзень трохі вітамінаў і фітанцыдаў.