Прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў назваў галоўнай памылкай прэзідэнта Сірыі Башара Асада тое, што ён не прыцягваў да палітычных рэформаў ўмераную апазіцыю. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу CNN.

«Ён павінен быў усё зрабіць значна хутчэй, прыцягваючы ўмераную апазіцыю, гатовую сядзець з ім за адным сталом. Гэта была яго асноўная памылка, можа быць, фатальная», — сказаў Мядзведзеў.

Прэм’ер прызнаў, што палітычны рэжым у Сірыі быў досыць жорсткім, але дадаў, што да грамадзянскай вайны гэта была адна з самых спакойных і цывілізаваных арабскіх краін, у якіх ён бываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?