Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у 2013 годзе вернецца да актыўных заняткаў спортам. Ён мае намер паныраць з аквалангам, пагуляць у хакей і наведаць Антарктыду.
Пуцін атрымаў прапанову прэзідэнта Чылі Себасцьяна Піньеры наведаць антарктычныя базы Расіі і Чылі яшчэ ў верасні 2012 года. Мелася на ўвазе, што прэзідэнты зробяць візіт у канцы студзеня, аднак, магчыма, тэрміны паездкі будуць перанесеныя.
«Дата наведвання баз не была абгаворана, аднак Уладзімір Пуцін, як займаўся прыродаахоўнай дзейнасцю, так і будзе ёй займацца», - заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.