На большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі 29 студзеня будзе ісці снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У начны і ранішні час месцамі па краіне магчымы туман, шэрань. Вецер паўднёвы, 4–9 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 градусаў са знакам мінус, па ўсходзе да 16 градусаў марозу. Днём чакаецца мінус 2–8 градусаў, на паўднёвым захадзе — каля нуля.

Сіноптыкі папярэджваюць, што 30 студзеня ў Беларусі чакаецца змяненне ўмоў надвор’я, маразы рэзка аслабеюць, а 31 студзеня ўстановіцца адліга і ветранае надвор’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?