Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Брамнік Аляксандр Гутар па-ранейшаму знаходзіцца ў падвешаным стане. На мінулым тыдні камітэт Беларускай федэрацыі футбола па статусе футбалістаў на пасяджэнні 22 студзеня дазволіў галкіперу барысаўскага БАТЭ пакінуць клуб пасля выплаты кампенсацыі ў памеры 180 тысяч даляраў.

«Не хачу гаварыць пра гэтую сітуацыю, пакуль нічога не вырашыцца канчаткова», — сказаў нам Аляксандр Гутар.
Затое брамнік выказаўся пра сітуацыю з кіраўніком футбольнага клуба БАТЭ Анатолю Капскім, які нядаўна перажыў складаную аперацыю і трохдзённую кому.
«Я таксама чалавек. Натуральна, што хачу, каб Капскі хутчэй папраўляўся, жыў і радаваўся. Нічога кепскага я яму не зычу. Без Капскага беларускі футбол вельмі шмат бы страціў. Я заўсёды жадаю Анатолю Анатольевічу здароўя і ўсяго самага найлепшага».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?