Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка рэжысэра Марыя Бэйкер. Усе галоўныя прызы гэтага фэстывалю прысуджаюцца ў выніку галасавання гледачоў. «Мне надзвычай прыемна атрымаць гэтую ўзнагароду, асабліва таму, што гэта першы прыз у маёй кар’еры, прысуджаны гледачамі, а не журы», — сказаў Сяргей Лазніца.

Дзеяньні фільму адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыходзяць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго.

Фільм «У тумане» раней атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафэстывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафэстывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фэстывалю.

Рэжысэр фільму Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, пасля чаго сям’я амаль адразу ж перабралася ў Кіеў.

Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?