Такія звесткі прыводзіць Белстат, зазначаючы, што дэмаграфічная сітуацыя працягвае паляпшацца. Агульная змяншэнне насельніцтва ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам зменшылася ў 8,8 разу.

Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2013 года склала 9 млн. 463,3 тыс. чалавек. Гэта на 1,9 тыс. чалавек менш, чым на 1 студзеня 2012 года.

Колькасць жыхароў за 2012 павялічылася ў Мінску з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 900,8 тыс. на 1 студзеня 2013 года. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў за 2012 год зменшылася.

У выніку на 1 студзеня гэтага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 427,7 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 401,8 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 390,2 тыс., у Віцебскай — 1 млн. . 208 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 76,5 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 58,3 тыс. чалавек.

У Беларусі ў 2012 годзе нарадзілася 114 тыс. 999 дзяцей — на 5 тыс. 852 дзіцяці больш, чым у 2011 годзе. У Беларусі за 2012 памерлі 126 тыс. 146 чалавек — на 8 тыс. 944 чалавекі менш у параўнанні з 2011 годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?