У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» перамагло 28 студзеня ў Браціславе «Слован» з лікам 2:1 (2:0, 0:1, 0:0).

«Дынама» пасля 48 гульняў з 68 баламі застаецца на 7-м месцы ў Заходняй канферэнцыі. У «Данбаса», які на 8-м месцы, 65 балаў, у «Атланта» — 9-е месца і 61 бал.

Да канцы рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» засталося правесці 4 гульні.
30 студзеня мінчукі гуляюць дома з «Трактарам». Потым будзе двухтыднёвы перапынак і гульні 13, 15 і 17 лютага (дзве апошнія ў Мінску).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?