Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У вёсцы Дуброва Маладзечанскага раёна ўвечары 27 студзеня згарэў жылы дом. На пажары загінуў 60-гадовы гаспадар дома, які жыў самотна.

Праверку па факце гібелі чалавека праводзіць аддзел Следчага камітэта па Маладзечанскім раёне. Згодна з пратаколам агляду, у выніку пажару агнём знішчаны дах, закураны сцены. Цела гаспадара знайшлі каля печы.

Прычына пажару высвятляецца. Гэта магло быць неасцярожнае курэнне альбо няспраўнасць пячнога ацяплення.
Па словах сваякоў загінулага, ён злоўжываў спіртным, за гадзіну скурваў па пяць цыгарэтаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?