Дзяржаўтаінспекцыя Мінска высвятляе асобу кіроўцы машыны, якая наехала на прыпыначны пункт грамадскага транспарту «Музычны тэатр» і з’ехала.

ДТЗ адбылося ўначы. Марка аўтамабіля пакуль не ўстаноўлена. Вядома, што машына рухалася па вуліцы Клары Цэткін ў напрамку вуліцы Маскоўская.
«Просім відавочцаў або асоб, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй патэлефанаваць на нумары: 239-47-92, 222-17-17 або 102», — заклікалі ў дарожнай міліцыі.

Акрамя таго, у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі адзначылі, што ў сувязі з ДТЗ з цяжкімі наступствамі з удзелам пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку па-за устаноўленымі месцамі,

ДАІ заклікае ўсіх праяўляць грамадзянскую ініцыятыву і неадкладна паведамляць па тэлефоне 102 пра грубыя парушэнні з боку пешаходаў.

Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі людзі ў стане алкагольнага ап’янення выходзяць на праезную частку, у тым ліку на МКАД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?