Лужкоў атрымаў падрад на пабудову прэстыжнага кварталу на праспэкце Машэрава. Цяпер выгадны кантракт дастанецца яшчэ адной блізкай да лукашэнкаўцаў расейскай структуры.

Аляксандар Лукашэнка 24 ліпеня правёў нараду, на якой абмяркоўваліся інвэстыцыйныя праекты забудовы сталіцы, у прыватнасьці, тэрыторыі аэрапорту «Менск‑1» і раёну, што прылягае да Нацыянальнай бібліятэкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

У якасьці патэнцыяльнага інвэстара аб сабе заявіла расійская кампанія «Ітэра Інвест Холдынг». Прапанаваны ёю праект забудовы ўжо ўзгоднены зь Менгарвыканкамам. Ён і быў прадстаўлены на разгляд прэзыдэнта.

На месцы аэрапорту й Менскага авіярамонтнага заводу плянуецца будаўніцтва жылога раёну і адміністрацыйна‑бізнэсовага цэнтру «Менск‑Сіці».

Гэта можа быць плата за палітычную і эканамічную падтрымку беларускай адміністрацыі з боку бізнэс‑колаў, блізкіх да мэра Масквы Лужкова і кіраўніка «Ітэры» Макарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?