Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.

«Асабліва закраналася пытанне перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг прапаноў МЗС Беларусі, накіраваных на далейшую актывізацыю працы з еўрапейскімі партнёрамі», — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Разам з тым, кіраўнік дзяржавы прызнаў, што праблемы ёсць не толькі ў адносінах з Захадам, але і з Расіяй. «Магчыма, ёсць пытанні і на ўсходнім напрамку ў плане АЭП і Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?