Кампанія Apple ў аўторак, 29 студзеня, прэзентавала планшэт iPad са 128 гігабайтамі ўнутранай памяці.

Планшэт працуе на аснове аперацыйнай сістэмы iOS 6.1, якая выйшла 28 студзеня. Прылада адносіцца да чацвёртага пакалення iPad - у яе такія ж характарыстыкі (экран, працэсар, аператыўная памяць і г.д.), як і ў планшэтаў, прэзентаваных 23 кастрычніка 2012 г.

iPad са 128 гігабайтамі памяці паступіць у продаж 5 лютага. Версія з Wi-Fi будзе каштаваць у ЗША 799 даляраў, а версія з Wi-Fi і з сотавым модулем - 929 даляраў.
Калі апарат з'явіцца ў расійскіх і беларускіх крамах, не паведамляецца.
Apple прапануе апараты iPad з 2010 года. Усе планшэты, анансаваныя да сённяшняга дня, мелі або 16, або 32, або 64 гігабайтаў памяці.

У iPad, у адрозненне ад многіх прыладаў на Android, няма раз'ёму для падключэння карт памяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?