еларускія футбольныя клубы пакуль не будуць запрашацца ў чэмпіянат СНД. Такая выснова вынікае з заявы дырэктара аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Аргкамітэт Аб’яднанага чэмпіянату па футболе», галоўнага трэнера ўладзікаўказскай «Аланіі» Валерыя Газзаева.

«На гэтым этапе мы прынялі рашэнне запрасіць да ўдзелу толькі клубы Расіі і Украіны», — прыводзіць словы Газзаева РІА Новости.

«Запрашаюцца ўсе клубы вышэйшых дывізіёнаў Расіі і Украіны. Першапачаткова ліга ствараецца з дзвюх ліг, прынамсі, канцэпцыя такая — з ліг Украіны і Расіі.
Таму мы разаслалі запрашэнні ўсім 16 клубам Украіны і 16 клубам Расіі», — сказаў Газзаеў.

Паводле яго слоў, пытанне аб удзеле клубаў аб’яднанага чэмпіянату ў еўракубках будзе абмеркавана ў сярэдзіне лютага.

20 студзеня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў, што стварэнне чэмпіянату СНД ідзе ўразрэз з прынцыпамі ФІФА.

***

26 снежня мінулага года было аб’яўлена аб стварэнні аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Аргкамітэт Аб’яднанага чэмпіянату па футболе». У назіральны савет аргкамітэта ўвайшлі прэзідэнт махачкалінскага ФК «Анжы», бізнесмен Сулейман Керымаў, прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўген Гінер, прэзідэнт пецярбургскага «Зеніта», старшыня праўлення і генеральны дырэктар ААТ «Газпром нефць» Аляксандр Дзюкаў, прэзідэнт Расійскай футбольнай прэм’ер-лігі Сяргей Прадкін. Кіраўніком аргкамітэта быў прызначаны Газзаеў. Ён заявіў, што наймацнейшыя футбольныя клубы Украіны, Беларусі, Арменіі і Казахстана зацікаўленыя ў арганізацыі аб’яднанага чэмпіянату СНД. Паводле яго слоў, новая структура дапаможа вырашыць праблемы, з якімі сутыкаецца не толькі расійскі чэмпіянат, але і многія еўрапейскія першынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?