Напярэдадні другога матчу першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў на барысаўскі БАТЭ практычна ніхто ня ставіў і не спадзяваўся. Тыдзень таму ў Нікасіі (Кіпр) барысаўцы практычна без варыянтаў прайгралі мясцоваму «Апаэлю» – 0:2. Абодва галы забіў грэк Хрысіс Міхаіл.
У сераду ж перад барысаўскай публікаў БАТЭ паўстаў зусім іншай камандай. Ужо на пятнаццатай хвіліне першы гол забіў малады Ігар Стасевіч. У другім тайме гульня была практычна роўнай і ініцыятыва ў зьмяненьні ліку магла перайсьці да кожнай з каманд. Аднак фартуна ўсьміхнулася беларусам. На 75-ай хвіліне гульні гол забіў Дзьмітры Платонаў. Гэта азначала, што заўзятараў чакаў дадатковы час.
Дэмаралізаваныя кіпрыёты падчас двух дадатковых пятнаццаціхвілінак ужо не маглі нічога зрабіць з хуткім форвардамі БАТЭ. Давяршыў разгром «Апаэля» найлепшы бамбардзір БАТЭ сёлета Генадзь Блізьнюк – 3:0.
Упершыню ў гістоторыі супрацьстаяньняў каманд зь Беларусі і Кіпра перамаглі нашы суайчыньнікі. Раней няўдачы цярпелі бабруйская «Белшына» і менскае «Дынама».
У наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў найхутчэй супернікам БАТЭ будзе клюб «Хафнаф’ёрдзюр» з далёкай Ісьляндыя. Барысаўцам відавочна пашанцавала зь лёсаваньнем, ёсьць рэальная магчымасьць прайсьці як мага далей.