«Казка пра страчаны час»
Злыя чараўнікі скралі ў школьнікаў-гультаёў іхнюю маладосьць. Кінаказка Аляксандра Птушко паводле аднайменнага твору Яўгена Шварца.
Лад, 11.15
Казка пра страчаны час (Сказка о потерянном времени)
Расея, 1964, каляровы, 80 хв.
Рэжысэр: Аляксандар Птушко
Ролі выконваюць: Алег Анофрыеў, Грыша Плоткін, Сяргей Марцінсон, Георгі Віцын, Сяргей Карпаносаў, Ірына Мурзаева, Рына Зялёная, Савелі Крамараў, Яўген Маргуноў
Жанр: Казка паводле аднайменнага твору Яўгена Шварца
Адзнака: 6 (з 10)
Чатыры школьнікі марнуюць свой час. Злыя чараўнікі крадуць гэты час, становяцца маладымі, а дзяцей пераўтвараюць у старых. На працягу сутак героі мусяць зьняць праклён.
Дыдактычная казка, зьнятая Аляксандрам Птушко. Дзівосныя колеры, таямнічы лес – і гратэскная эксцэнтрыка Марцінсона і Віцына.
Усе фільмы
Андрэй Расінскі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ