Валянцін Сукала.

Валянцін Сукала.

Пра гэта ў інтэрв’ю «Советской Белоруссіі» заявіў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала.
Па яго словах, на пачатак 2013 года ў папраўчых установах знаходзяцца 24 тысячы асуджаных. А «ліміт напаўняльнасці» — 32,5 тысячы.
«Я гавару гэта таму, што да сёння існуюць дзіўныя міфы пра тое, быццам нашыя калоніі перапоўненыя. На самой справе пачалі так актыўна ўжывацца штрафы, грамадскія працы, іншыя альтэрнатыўныя меры ўздзеяння, што пазбаўленне свабоды ў структуры пакаранняў цяпер складае каля 20 працэнтаў. Гэта адпавядае еўрапейскім стандартам».

Старшыня ВС адзначыў, што

«ўсяго летась было зарэгістравана 102 127 злачынстваў. Але з гэтай колькасці ў суды было накіравана толькі 40 984 крымінальныя справы.

Па астатніх злачынствах ужываліся іншыя віды адказнасці. Раней такога проста не было, любую справу, нават самую дробную, намагаліся скончыць судовым прысудам».

Такім чынам лепшала статыстыка. Бо заведзеная крымінальная справа лічылася паспяховай, калі яе даводзілі да суда.

Са стварэннем Следчага камітэта «ніхто больш не арыентаваны на «валавыя паказчыкі», разглядаецца толькі сутнасць крымінальнай справы».
І летась СК спыніў 3161 крымінальную справу, пракуратура — 1224, суды ў дасудовай стадыі — 3425.
324 чалавекі, абвінавачаныя ў крымінальных справах, былі апраўданыя судамі.

У 2012 да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваліся 50 суддзяў — за грубасць у адносінах да удзельнікаў працэсаў. Па словах Сукалы, гэтая лічба скарацілася ўдвая. А двое суддзяў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Летась не было ніводнага прысуду да смяротнага пакарання. А чатырох асуджаных, да якіх магла быць выкарастаная такая мера, асудзілі да пажыццёвага пакарання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?