Карэспандэнт азэрбайджанскай газэты Nota Bene Фарамаз Алахвердзіеў, які адбывае пакараньне ў турме, абвясьціў галадоўку ды зашыў сабе рот ніткамі, паведамляюць праваабаронцы. Сваякі асуджанага сьцьвярджаюць, што гэтакім чынам ён выказаў пратэст супраць турэмнага зьняволеньня.

Паводле праваабаронцаў, Алахвердзіеў патрабуе сустрэчы з прадстаўнікамі пасольства Ізраілю, бо мае намер адмовіцца ад грамадзянства Азэрбайджану і ўзяць Ізраілю.

Журналіст быў асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў студзені 2007 г. па абвінавачаньні ў паклёпе і зьнявазе гонару і годнасьці.

Пазоў быў пададзены міністрам унутраных спраў Рамілем Усубавым і кіраўніком дзяржкамітэту па працы з дыяспарай Назімам Ібрагімавым. Прычынай стаў артыкул Алахвердіева ў газэце Nota Bene. У артыкуле Усубаў і Ібрагімаў абвінавачваліся ў арганізацыі публікацый у прэсе, што кампрмэтавалі кіраўніка выканаўчага органу прэзыдэнта Раміза Мехціева.

Усяго ў Азэрбайджане адбывае тэрмін сем журналістаў.

***

Нагадаем, што дзесяць гадоў таму, у 1997 г., на мітынгу ў абарону свабоды слова беларускі паэт Славамір Адамовіч зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў у сфэры мэдыяў.

Паводле BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0