Мужчына памёр ад удару нажом у азадак
Выпадак адбыўся ў горадзе Узда (Мінская вобласць).
32-гадовая жанчына, грамадзянка Расіі, што здымала ва Уздзе кватэру, выпівала ў ёй з 57-гадовым мясцовым жыхаром.
Узнікла сварка, у часе якой жанчына ўдарыла напарніка нажом у азадак.
Ад атрыманага ранення мужчына памёр. Падазраваная затрымана.
mvd.gov.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ