У адміністрацыю прэзідэнта Расіі перадалі 50 000 подпісаў за перайменаванне Валгаграда ў Сталінград. Подпісы збіралі актывісты Прафсаюза грамадзян Расіі і КПРФ.

Акцыя ў падтрымку перайменавання Валгаграда пачалася ў кастрычніку. Камуністы і члены прафсаюза грамадзян Расіі заклікалі вярнуць гораду ранейшую назву да 70-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве. Яго будуць адзначаць 2 лютага 2013 года. Акрамя Валгаграда, подпісы збіралі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах.

Сталінградам горад называўся з 1925 па 1961 год. Да гэтага, з самага заснавання ў 1589 годзе, яго называлі Царыцын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?