Выкананне праграмы па мадэрнізацыі беларускай эканомікі можа быць пастаўленае пад сумнеў праз недахопу фінансавых рэсурсаў у прадпрыемстваў.
Паводле інфармацыі «Інтэрфакса», у канцы студзеня міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, наведваючы прадпрыемства міністэрства на Віцебшчыне, заявіў аб сваёй занепакоенасці па выкананні гэтых задач.

Кацярыніч адзначыў, што ў праектах па мадэрнізацыі фармальна ўлічаныя ўсе патрабаванні ўрада: «Усе дырэктары распрацавалі праграмы, у якіх заклалі і выручку, і валавую дабаўленую вартасць і атрымалі неабходныя ўзгадненні. Фармальна ўсё адпавядае. Аднак аб’ёмы інвестыцый у гэтыя праекты закладзены з ростам 10–15% да ўзроўню 2012 года, а гэта вельмі недастаткова».

«Гэта сведчыць пра тое, што сур’ёзная мадэрнізацыя не будзе праводзіцца. Ёсць спроба звесці ўсё да кампанейшчыны. Рэальных праектаў няма. Глабальнага добрага прадукту прадпрыемства прапанаваць не могуць. Нельга выйсці на ўзровень сусветных стандартаў з малым фінансаваннем на мадэрнізацыю», —
лічыць міністр прамысловасці.

Кацярыніч таксама ўказаў на неэфектыўную работу прадпрыемстваў, ужо прайшлі мадэрнізацыю. Паводле яго слоў, на шэрагу прадпрыемстваў усталяванае новае абсталяванне не выкарыстоўваецца на поўную магутнасць. «Прадпрыемствы працуюць у адну-дзве змены, субота і нядзеля — выхадны. Нельга эксплуатаваць сучаснае абсталяванне ў адну змену. Калі яго не загрузілі, яно не дало аддачу, не атрымалі прыбытку, а значыць, няма сродкаў на далейшае пераўзбраенне», — падсумаваў ён.

Рэзкія выказванні Кацярыніча вылучаюцца сярод галасоў Аляксандра Лукашэнкі, Міхаіла Мясніковіча і іншых высокіх чыноўнікаў, якія заяўляюць пра мадэрнізацыю як спосаб выратавання беларускай эканомікі ўсё часцей. Апошнімі гадамі галоўным крытэрам росту эканомікі называўся павелічэнне ВУП. Цяпер, калі тэмпы яго росту скаціліся да мінімума, Лукашэнка вырашыў абраць іншую лакмусавую паперку. Ёй і стала запланавая «мадэрнізацыя» прадпрыемстваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?