Элісандра Сфор — адзін з гаспадароў клуба, дзе ў выніку трагедыі загінуў 231 чалавек. Пасля атручвання чадным газам ён знаходзіўся ў шпіталі, дзе адключыў ў душавой шланг і спрабаваў прывязаць яго да акна, аднак быў спынены прыстаўленымі да яго паліцыянтамі.

«Усё паказвала на тое, што ён збіраўся павесіцца. Ён быў абсалютна прыціснуты», — распавёў начальнік паліцыі горада Санта-Марыя Ліліян Карус.

Сфор, яшчэ адзін уласнік клуба Маўра Хофман, начальнік службы бяспекі ўстановы і музыка з групы Gurizada Fandangueira, якая выступала на сцэне, былі арыштаваныя ў панядзелак.

Пажар у клубе ў горадзе Санта-Марыя адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю.

Падчас канцэрта адзін з музыкаў калектыву Gurizada Fandangueira запусціў феерверк «Спадарожнік». Іскры трапілі на столь, дзе ад іх загарэліся папяровыя элементы дэкору, а пазней — электраправодка.

Людзі пабеглі да выйсцяў, аднак вялікая частка наведнікаў задыхнулася ад дыму ці загінула ў цісканіне. Па апошніх дадзеных, ахвярамі пажару стаў 231 чалавек. У Бразіліі абвешчаная трохдзённая жалоба, у Санта-Марыі яна будзе доўжыцца месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?