У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваім лёдзе прайграла чалябінскаму «Трактару» з лікам 2:5 (2:1, 0:3, 0:1).
Браму гасцей бараніў былы галкіпер «Дынама» і зборнай Беларусі Андрэй Мезін, які і быў прызнаны найлепшым гульцом у «Трактара».

«Дынама» і «Данбас» дзеляць 7-е і 8-е месцы ў Заходняй канферэнцыі. У іх па 68 балаў. У «Льва» — 63

балы.

Да канца рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» засталося правесці 3 гульні.

13 лютага «Дынама» згуляе ў гасцях з «Віцязем». Затым два матчы дома: 15 лютага з «Ак Барсам», а 17-га — з «Салаватам Юлаевым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?