Аўтамабіль упаў у сажалку, перакуліўся, дзьверы заклініла, аднак выпадковыя падарожнікі здолелі перакуліць яго ў вадзе і вызваліць кіроўцу.

Пашанцавала аднаму вадзiцелю, якi ехаў па шашы Гомель—Калiнкавiчы.

У ягоным аўтамабілі лопнула кола. Машына вылецела ў кювет i перакулілася. Горш — яна апынулася уверх коламi ў сажалцы глыбiнёй паўтара мэтра. На шчасьце, у гэты час па дарозе ехалi работнiкi Гомельскага абласнога ўпраўленьня Мiнiстэрства па надзвычайных сытуацыях падпалкоўнiк Аляксандар Бурко, капiтан Руслан Бурыкiн, старшы лейтэнант Iгар Грышчанка i вядучы спэцыялiст Андрэй Штырхуноў. Усё гэта здарылася на iх вачах, i яны, не марудзячы, кiнулiся на дапамогу. Адчынiць дзьверцы аўтамабiля пад вадой яны ня здолелі. I тады яны проста перавярнулі яго на колы, стоячы ў вадзе. Як расказаў нам пасля Iгар Грышчанка, у гэтым iм дапамог вадзiцель маршруткi Зьміцер Чуяшкоў.

Паводле газэты «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0