БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Міністры эканомікі Літвы, Польшчы, Латвіі і Эстоніі накіравалі ліст да Эўракамісіі з прапановай замены Паўночнага газаправоду наземным. Ягоны маршрут праходзіў праз краіны Ўсходняй Балтыі і Польшчы, — паведамляе «Lietuvos Rytas».

«Пасьля аналізу такой магчымасьці аказалася, што такі варыянт экалягічна бясьпечны і больш прыбытковы. Пагатоў наземны газаправод забясьпечыў бы дастаўку газу нашым краінам», — заявіў міністар эканомікі Літвы Вітас Навіцкас.

На ягоную думку Эўракамісія станоўча ацэніць ініцыятыву балтыйскіх краін і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?