У Гомелi шасцiгадовы хлопчык загiнуў ля прадуктовага кiёска ад паражэння электратокам. Такая папярэдняя версiя прычыны трагедыi, паведамiлi ў пракуратуры Навабелiцкага раёна Гомеля.
Паводле iнфармацыi пракуратуры, дзiця знаходзiлася ля гандлёвага кiёска, якi належыць iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, разам з мацi i братам. Мяркуецца, што хлопчык дакрануўся да халадзiльнай устаноўкi, якая размешчана на вулiцы побач з кiёскам, у вынiку чаго i быў паражоны электратокам.
«Звязда»