Аўстрыйскі дом Гітлера аддадуць грамадскай арганізацыі Volkshilfe пад курсы інтэграцыі імігрантаў, піша аўстрыйскае выданьне Kurier. Адпаведная прапанова паступіла ад мэрыі горада Браўнаў-на-Іне, дзе знаходзіцца дом, у якім у 1889 годзе нарадзіўся лідар нацыстаў.

Дэпутат Нацыянальнай рады Аўстрыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі Хары Бухмайр адзначыў, што ўлады ўжо перадалі Volkshilfe схему планіроўкі будынка. Паводле яго слоў, там неабходна правесці рамонт.

Акрамя таго, у СМІ пратачылася інфармацыя аб тым, што ўлады маюць намер выдзяліць частку памяшканняў для курсаў замежных моў. Афіцыйнага пацверджання гэтых дадзеных пакуль няма.

У дома ёсць прыватны ўладальнік, з якім у аўстрыйскіх уладаў заключана дамова аббестэрміновай арэндзе. На дадзены момант будынак належыць пенсіянерцы Герліндзе П., якая атрымлівае ад урада краіны штомесячную арэндную плату ў 4,7 тыс. еўра. Пасля вайны ў будынку размяшчаліся бібліятэка, банк, а затым школа. З 1977 года да верасня 2011 года там знаходзіўся цэнтр дапамогі інвалідам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?