Пацяпленне стварае дадатковыя цяжкасці ўсім удзельнікам дарожнага руху. Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ганна Банадык.

Дарожную сітуацыю ў бліжэйшыя дні будуць ускладняць дождж, мокры снег, сёння ноччу моцны мокры снег, завея, а таксама галалёдзіца, туманы, перапады тэмпературы.
"Такое надвор'е для аўтамабілістаў вельмі непрыемнае і небяспечнае. Асноўныя праблемы, якія паўстаюць перад чалавекам за рулём, - лужыны, вадкая гразь, а таксама слізкая дарога і раскіслыя абочыны", - адзначыла Ганна Банадык. З-за таго, што вечарам падмарожвае, непрыемны сюрпрыз можа паднесці нечаканае з'яўленне абледзянелых участкаў. Часцей за ўсё лёд утвараецца па краях дарогі, каля светафораў, на мастах і пуцеправодах, у нізінах, на лясных участках і паблізу вадаёмаў. Да такіх месц трэба ставіцца асабліва ўважліва.

На загарадных трасах трэба асцерагацца абочын. "На выгляд зусім цвёрдыя, яны амаль заўсёды ўяўляюць сабой сумесь гразі з лёдам.

Неакуратна з'ехаўшы на такую абочыну можна ўгразнуць, - папярэдзіна старшы інспектар. Акрамя таго, у такіх ўмовах надвор'я значна пагаршаецца бачнасць і ў некалькі разоў узрастае тармазны шлях. Павялічваецца небяспека аквапланіравання, заносаў і страты кіруемасці аўтамабілем, а таксама наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

У ДАІ пераканаўча просяць кіроўцаў выбіраць хуткасць руху, дыстанцыю і бакавы інтэрвал з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе, адмовіцца ад правядзення неабдуманых манеўраў і абгонаў.

У дажджы і тумане неабходна быць асабліва ўважлівымі пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Пешаходам трэба вельмі асцярожна перасякаць праезную частку. Дождж і сустэчнае асляпленне перашкаджаюць вадзіцелю своечасова сарыентавацца на дарозе. У цёмны час жыццёва важна абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?