У Беларусь паступіў чацвёрты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. долараў ЗША.

«Грошы паступілі ў поўным аб’ёме на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку Беларусі і будуць залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў краіны», — паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Агульны аб’ём крэдыту АКФ ЕўрАзЭс складае 3 млрд. долараў, паступленне сродкаў ажыццяўляецца траншамі на працягу трох гадоў (2011–2013). Сума крэдыту ў 2011 годзе склала 1,24 млрд. долараў. Астатнія сродкі павінны паступаць роўнымі траншамі па 440 млн. долараў двойчы ў год на працягу 2012–2013 гадоў.

З улікам паступлення чацвёртага транша сума прадстаўленых Беларусі сродкаў АКФ дасягнула 2,12 млрд. долараў.

Грошы пералічваюцца па меры выканання Беларуссю ўзгодненых мер праграмы стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны.

Выдзяленне чацвёртага транша савет АКФ ухваліў толькі ў пачатку снежня 2012 года, хоць раней чакалася, што гэта адбудзецца восенню. Асобныя паказчыкі праграмы не былі выкананыя. У прыватнасці, летась урад Беларусі не атрымаў ад прыватызацыі 2,5 млрд. долараў. Згодна з данымі за студзень-лістапад, ад продажу акцый, якія належаць дзяржаве, паступіла толькі 1,8 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?