37-гадовы англійскі паўабаронца Дэвід Бэкхэм працягне кар’еру ў французскім ПСЖ.

Пра гэта ў ходзе спецыяльнай прэс-канферэнцыі абвясціў прэзідэнт «Пары Сэн-Жэрмэна» Насер Аль-Хелайфі.

Кантракт заключаны на пяць месяцаў. Бэкхэм заявіў, што ўвесь свой заробак ён аддасць на дабрачыннасць у мясцовы фонд.

***

Нагадаем, што экс-капітан зборнай Англіі ў пачатку снежня згуляў свой ​​апошні матч у складзе амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які ён выступаў шэсць гадоў.

Дагэтуль Дэвід Бэкхэм шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд»
і адзін раз выйграў іспанскае першынство з мадрыдскім «Рэалам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?