У заключным матчы групавога этапу чэмпіянату свету па хакеі з мячом, які з 27 студзеня па 3 лютага праходзіць у Нарвегіі і Швецыі, зборная Беларусі прайграла Казахстану з лікам 0:14 (0:6).

Раней Беларусь прайграла Нарвегіі (2:5), Фінляндыі (2:21), Швецыі (1:28) і Расіі (01:28). Па выніках пяці сустрэч каманда з нулём ачкоў заняла апошняе месца ў групе А, забіўшы 6 і прапусціўшы 96 мячоў.

2 лютага беларускія хакеісты згуляюць з Нарвегіяй за права застацца ў топ-дывізіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?