Пасля пералічэння Мінску чарговага транша крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (440 млн. долараў ЗША) 31 студзеня Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) распаўсюдзіў паведамленне, у якім выказана заклапочанасць некаторымі тэндэнцыямі ў беларускай эканоміцы.
ЕАБР «адзначае дзейснасць намаганняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі ў выкананні стабілізацыйнай праграмы, што прывяло ў 2012 годзе да рэзкага тармажэння інфляцыі ў параўнанні з вельмі высокімі ўзроўнямі, якія адзначаліся годам раней (21,8% супраць 108,7% за 2011 год), значнага скарачэння дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый (да -2,8% ВУП у 2012 годзе ў параўнанні з -10,5% ВУП у 2011 годзе) і папаўнення міжнародных рэзерваў да ўзроўню, які забяспечвае амаль два месяцы імпарту краіны».
«Намаганні па стабілізацыі эканомікі павінны быць працягнуты, з тым каб дабіцца далейшага тармажэння інфляцыі, бягучы ўзровень якой ўяўляецца кіраўніку (маецца на ўвазе ЕАБР) усё яшчэ празмерна высокім. Патрабуецца яго далейшае зніжэнне шляхам падтрымання жорсткайАдначасова банк «выказвае заклапочанасць усё яшчэ празмерным узроўнем крэдытнай экспансіі».
«
Аб неабходнасці працягу намаганняў па стабілізацыі эканомікі гаворыць і прыкметнае пагаршэнне гандлёвага балансу краіны з другой паловы мінулага года, — падкрэсліваецца ў— У гэтых умовах працяг крэдытнай экспансіі прывядзе да новага паскарэння тэмпаў інфляцыі, зноў аслабіць плацежны баланс і абцяжарыць вырашэнне задачы нарошчвання золатавалютных рэзерваў краіны да эканамічна бяспечнага ўзроўню».прэс-рэлізе .
У адпаведнасці з рашэннем савета фонду, уладамі Беларусі і кіраўніком сродкаў АКФ пачата падрыхтоўка ліста аб намерах на 2013 год, у якім «будуць узгоднены ўмовы выдзялення наступных траншаў, уключаючы меры, накіраваныя на працяг жорсткай
Выдзяленне крэдыту Беларусі ў аб’ёме 3 млрд. долараў ЗША было ўхвалена саветам АКФ 4 чэрвеня 2011 года. З улікам чацвёртага транша ў цэлым краіне пералічана 2,12 млрд. долараў «на мэты падтрымання плацежнага балансу і папаўнення міжнародных рэзерваў».