Ілюстрацыйнае фота Labadzenka.by.

Ілюстрацыйнае фота Labadzenka.by.

Супрацоўнікі беларускай міліцыі пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і ФРГ. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Такая практыка дзейнічае ў дачыненні да пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ. Міліцыянты з аховы пасольстваў перапісваюць пашпартныя звесткі кожнага, хто ўваходзіць у дыпмісію, — сказаў палітык. — Зразумела, што на словах гэта тлумачыцца меркаваннямі дадатковай бяспекі. З наступнай перадачай звестак у КДБ».

Дзеянні беларускіх уладаў парушаюць Венскую канвенцыю — адзін з асноўных нарматыўна-прававых актаў у галіне дыпламатычнага права.

«Гэта не толькі парушэнне дыпламатычных канвенцый — гэта парушэнне грамадзянскіх правоў беларусаў. Усё адбываецца, як у савецкія часы: кожны, хто прыходзіць у заходнія амбасады, павінен быць зафіксаваны ўладамі. Пасля гэтага чалавек адразу трапляе ў лік падазраваных у кантактах з замежных дзяржавамі. Звычайная практыка пры таталітарызме», — пракаментаваў сайту charter97.org дадзены факт намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Мінску Марэк Буцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?