Два дарожна-транспартныя здарэнні здарыліся на працягу 20 хвілін раніцай сёння, 1 лютага, ля Крыніцы пад Маладзечнам. 2 чалавекам аказаная медыцынская дапамога ў раённай бальніцы. На дарожнікаў ДЭУ-63 складзены адаміністрацыйны пратакол за неналежны стан дарогі.

У абодвух інцыдэнтах разам удзельнічала 5 аўтамабіляў. У абодва бакі ўтварыўся затор на некалькі кіламетраў. Рух быў перакрыты цалкам прыкладна на паўгадзіны. Пра гэта нашаму сайту паведаміў інспектар ДАІ Сяргей Бартош.

Першае здарэнне адбылося прыкладна ў 7 гадзін раніцы.
Кіроўца мікрааўтобуса Мэрсэдэс-Бэнц, які рухаўся ў кірунку Мінска, няправільна выбраў хуткасны рэжым і аўтамабіль пачало заносіць на дарозе.
Аўтамабіль з’ехаў на абочыну. Жанчына-кіроўца Вольва S-80, якая рухалася за мікрааўтобусам, не змагла своечасова зарыентавацца. У выніку адбылося сутыкненне.
Пацярпелі 2 пасажыры Вольва, якія на момант падрыхтоўкі інфармацыі пасля аказання ім дапамогі былі ўжо адпушчаныя з бальніцы.
Праз 20 хвілін пасля першага здарэння за 50 метраў перад ім адбылося яшчэ адно ДТЗ.
У ім былі задзейнічаны 3 аўтамабілі, якія таксама рухаліся ў накірунку Мінска. Ніхто з удзельнікаў аварыі сур’ёзна не пацярпеў. Але ў гэтым выпадку значная шкода нанесеная аўтамабілям, сказаў Сяргей Бартош.

Удзельнікамі другога здарэння былі Фіят Дуката (кіроўца 1980 г.н), Сеат-Таледа (кіроўца 1956 г.н.) і Ровэр (кіроўца — жанчына 1982 г.н.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?