Тымбукту — горад сярод Сахары.

Лад жыцця качэўнікаў-туарэгаў застаецца нязменны.

Тымбукту цалкам збудаваны з гліны.

З гліны збудаваная і ўнікальная мячэць Джынгарэйбер. Яе збудаваў султан Канкан Муса пасля вяртання з пілігрымкі ў Меку ў 1325 годзе.

Жыхары горада штогод сваімі рукамі рамантуюць, падмазваюць мячэць Джынгарэйбер. Фота 2006 года.

У горадзе колеру выдмаў цяпер ёсць электрычнасць і сотавая сувязь.

Але людзі жывуць вельмі традыцыйна. На фота: жанчына пячэ хлеб на вуліцы.

72-гадовы Альфа Тэльфі моліцца ў сябе ўхаце па старадаўніх кітабах ва ўласным доме. Фота 2004 года. Абсалютную большасць старапісаў людзі захоўваюць у сябе ў дамах.

Ахоўнік бібліятэкі старажытных манускрыптаў выратаваў большасць іх ад ісламістаў. Згарэла малая частка, прычым тыя, якія былі аблічбаваны.

Перад тым як адступіць з горада, ісламісты падпалілі мясцовую бібліятэку старажытнасцяў.
Навукоўцы свету жахнуліся гэтай навіне.

Тымбукту быў квітнеючым цэнтрам караваннага транссахарскага гандлю ў Сераднявеччы, і яго калекцыя кніг — самая каштоўная крыніца ведаў па гісторыі Афрыкі, неацэнны культурны скарб.

Сам горад унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён захаваўся такім, якім быў стагоддзі таму. Прычым і хаткі, і мячэты тут збудаваны з зямлі — з гліны. Каб яны захаваліся, іх даводзіцца штогод уручную падмазваць.

Французскія войскі вызвалілі горад ад сахарскіх ісламістаў, але тыя перад сыходам вырашылі «пакінуць па сабе памятку». І падпалілі кнігі ў бібліятэцы манускрыптаў, збудаваных на грошы Паўднёвай Афрыкі. Калекцыі Тымбукту маюць сапраўды панафрыканскае значэнне. Для ісламістаў уся гэтая спадчына «недастаткова ісламская». Як і стутуі Буды ў Афганістане ці маўзалеі святых у Лівіі, што таксама трапілі пад агонь.

Але ўсё не згарэла. Як высветлілася,

мясцовыя бібліятэкар і ахоўнік загадзя вывезлі ўсё каштоўнае ў схавалі ў пустыні за горадам. Везлі на чаўне па рацэ Нігер у скрынках з-пад «Нэскафэ».
Згарэла толькі частка калекцыі — тая, якая была раней скапіявана на лічбавыя носьбіты.

Дарэчы, многія ўяўляюць Афрыку па этнаграфічных карцінках туземцаў у нацыянальных строях, што абслугоўваюць сафары. Але рэальная Афрыка даўно іншая. У Тымбукту ёсць мабільная сувязь і электрычнасць. Акруга выбірае свайго дэпутата ў парламент Малі і мэра. Дзейнічаюць мясцовыя радыёстанцыі.

Жыхарам Тымбукту не ўпершыню хаваць свае скарбы ад заваёўнікаў.
Ахоўнік бібліятэкі расказаў замежным журналістам, што і без таго абсалютная большасць старапісаў захоўваюць людзі, у сваіх глінабітных дамах. Прычым у хованках у сценах, у падполлях. Дзяды расказваюць пра схованкі ўнукам. А часам не расказваюць, і на кнігі натыкаюцца падчас перабудовы.

Вось так жывуць у Сахары, у горадзе колеру выдмаў.

Здаецца, ніхто з беларусаў яшчэ не пісаў пра Тымбукту. Калі хтосьці з вас, чытачы, бываў там, калі ласка, раскажыце пра гэта ў каментах. Ці варта туды ехаць і ці рэальна там пажыць?
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру