Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі з 1 сакавіка 2013 г. спыняць прыём банкнот наміналам Br10 і Br20 па ўсіх відах плацяжоў. У сувязі з гэтым з 1 сакавіка беларускія банкі не павінны ажыццяўляць выдачу такіх банкнот з касаў.
Пра гэта сказана ў лісце Нацыянальнага банка Беларусі да камерцыйных банкаў.

Абмен банкнот наміналам Br10 і Br20 можна будзе ажыццявіць без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай Br50.

З 1 сакавіка 2013 г. па 30 верасня 2013 года ўключна гэта можна будзе зрабіць у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка і банках краіны.

З 1 кастрычніка 2013 г. па 31 сакавіка 2014 г. уключна — толькі ў структурных падраздзяленнях Нацбанка.

Банкноты наміналам Br10 і Br20 будуць выключаныя з абарачэння і стануць лічыцца несапраўднымі з 1 красавіка 2014 года.

Дадзеная працэдура праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка № 266 ад 31 мая 2012 года аб канфіскацыі з абарачэння банкнот наміналам Br10 і Br20 узору 2000 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?