У суботу, 2 лютага, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом.

У дзённыя гадзіны па Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і па паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці чакаюцца моцныя ападкі (у асноўным у выглядзе мокрага снегу), месцамі наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд.
Вецер паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад 0°С па поўдні да -11°С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём 0 .. -5°С, па поўдні +1 .. +3°С.

У нядзелю, 3 лютага, ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег, месцамі моцны снег, наліпанне мокрага снегу; па паўднёвым усходзе мокры снег з дажджом, слабы галалёд. Днём у многіх раёнах -- кароткачасовы снег. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. +2°С, максімальная днём -3 .. +3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?