Увечары 31 студзеня, роўна праз 150 гадоў з таго дня, як у мястэчка Шарашова Пружанскага раёна ўвайшлі паўстанцы Каліноўскага, грамадскасць Пружаншчыны і Бярозаўшчыны ўшанавала памяць герояў.
На дарозе з Шарашова да вёскі Купічы, уздоўж якой у 1863 годзе царскія карнікі вешалі палонных каліноўцаў, былі расстаўленыя свечкі.
А ўвечары ў Пружанах адбылася вечарына з бардаўскім канцэртам Андрэя Мельнікава, дзе прысутнічала каля 50 чалавек.
0
0
0
0
0
0