Прыкладна на гадзіну 1 лютага ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» быў прыпынены рух у сувязі з надзвычайным здарэннем.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у 13.07 у пункт пропуску на аўтамабілі «Аўдзі-100» заехаў жыхар Брэста, які вяртаўся з Польшчы. Спецыяльная група агляду пагранічнікаў падчас праверкі іншамаркі знайшла ў дзвярах гранату РГД. Былі прыняты неабходныя меры для блакавання і ачаплення прылеглай мясцовасці, арганізацыі бяспекі грамадзян і супрацоўнікаў пункта пропуску. Выклікана група размініравання ўнутраных войскаў.

Як паказала праверка, граната была вучэбнай, без запала. З вадзіцелем праводзіцца разбор. У 14.00 рух у пункце пропуску было адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?