У ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы возьмуць удзел кнігавыдаўцы з 25 краін.
Як паведаміла намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лідзія Ананіч, выстава пройдзе з 6 па 10 лютага.

Паводле слоў Ананіч, у выставе возьмуць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Венесуэлы, Германіі, Індыі, Ірана, Італіі, Казахстана, Кітая, Кубы, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі, ЗША, Фінляндыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Украіны, Францыі. «Гэта гаворыць аб тым, што наша краіна з’яўляецца адным з найважнейшых удзельнікаў сусветнага кніжнага рынку», — падкрэсліла намеснік міністра.

Ганаровым госцем выставы-кірмашу ўжо ў другі раз стане Расія (упершыню яна была ў такім статусе ў 2006 годзе).

Ананіч таксама паведаміла, што ўпершыню ў межах кніжнай выставы-кірмашу будуць праводзіцца творчыя сустрэчы пад назвай «Таінства кніжнай старонкі», падчас якіх студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць дэманстраваць свае работы па кніжным дызайне і графіцы. «Убачым там работы таленавітай моладзі з Беларусі і Расіі», — сказала Ананіч.

Яна адзначыла, што падчас выставы-кірмашу запланаваны прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, семінары і круглыя сталы.

Адным з самых значных мерапрыемстваў Ананіч назвала прадстаўленне праектаў выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У прыватнасці,

будуць прэзентаваны кнігі «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912», фотаальбом «Полацк. 1150» і кніга «Ваньковічы» з новай серыі «Беларускі радавод».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?