Паэтапнае скарачэнне рэалізацыі аўтабензіну «Нармаль-80» на аўтазаправачных станцыях фірменнай сеткі ВА «Беларуснафта» пачалося з 1 лютага.

Мадэрнізацыя, праведзеная ў ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», дасць магчымасць прадпрыемству перайсці на выпуск у большых аб’ёмах высокаактанавых марак бензіну АІ-92-К5, АІ-95-К5, АІ-92-К5-Еўра, АІ-95-К5-Еўра. Г

эта ў сваю чаргу прывядзе да адсутнасці тэхнічнай магчымасці вытворчасці заводам аўтабензіну «Нармаль-80», маючага нізкую дабаўленую вартасць.

Цяпер аўтабензін «Нармаль-80» рэалізуецца на 491 аўтазаправачнай станцыі «Беларуснафта». Колькасць АЗС, якія рэалізуюць гэту марку паліва, будзе скарачацца ў некалькі этапаў з далейшым поўным спыненнем продажу. Паводле ацэнак спецыялістаў,

канчаткова гэты від паліва знікне з пераліку нафтапрадуктаў, якія рэалізуюцца на фірменных аўтазапраўках, у другім квартале 2013 года.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» з’яўляецца буйнейшым аператарам Беларусі ў сферы рэалізацыі нафтапрадуктаў праз аўтазаправачныя станцыі і мае самую разгалінаваную сетку аўтазаправак у Беларусі, якіх налічваецца 509. Праз гэту сетку рэалізуецца больш як 70 працэнтаў аўтамабільнага паліва ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?