У Кобрыне Алесь Мех быў затрыманы міліцыянтам у чарзе на флюраграфію.
Падыйшоўшаму супрацоўніку мясцовага РАУС Анатолю Джыгу не спадабалася прыватная размова грамадскага актывіста з суседкай па чарзе аб новых пазыках Беларусі.
Спадар Мех сказаў, што ў нашых дзяцей не будзе будучага, бо менавіта ім прыйдзецца аддаваць гэтыя пазыкі.

Джыга, па словах Меха, вывеў яго з чаргі, затым на вуліцу і патэлефанаваў у КДБ. Міліцыянт пракаментаваць сітуацыю адмовіўся.

Як пазней распавёў затрыманы,

замест чакаемай машыны з КДБ да іх пад’ехала міліцэйская “Ніва” і завезла ў Кобрынскі РАУС.
Джыга пайшоў у дзяжурную частку пісаць рапарт, а да затрыманага Меха падыйшоў супрацоўнік КДБ. Ён пачаў размаўляць зусім не па дадзенай сітуацыі.

Актывіст яму сказаў, што той павінен ведаць родную мову і размаўляць на ёй, калі абараняе дзяржаву. На гэтым стасункі з супрацоўнікам КДБ скончыліся, а спадара Меха завялі ў адзін з кабінетаў і запатрабавалі пісаць тлумачальную.

У тлумачальнай актывіст распавёў, што чалавек у цывільным у паліклініцы падчас яго размовы з суседкай па чарзе пра дзяржаўныя даўгі і пра цяжар іх аддачы ўмяшаўся ў размову і запатрабаваў ад Меха выйсці разам з ім. Перад усім гэты чалавек не прадставіўся, але актывіст выйшаў з чаргі і толькі тады даведаўся, што Анатоль Джыга – супрацоўнік міліцыі. Пасаду і званне Алесь прачытаць не паспеў. Джыга выклікаў КДБ.

У міліцыі паведамілі, што

Анатоль Джыга працуе ўчастковым і мае званне маёра міліцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?