Форвард «Шанхай Шэньхуа» Нікаля Анэлька падпісаў кантракт з «Ювентусам» да лета 2013 года, паведамляе афіцыйны сайт турынцаў.

У кантракце 33-гадовага французскага футбаліста ёсць опцыя падаўжэння дамовы яшчэ на адзін год.

Раней паведамлялася, што за пяць месяцаў француз заробіць 600 тысяч еўра. З улікам бонусаў зарплата гульца можа павялічыцца да 1,3 мільёна еўра.

***

Форвард зборнай Францыі пачаў сваю дарослую кар’еру ў ПСЖ у 1994 г. Гуляў за «Арсенал», «Рэал», «Ліверпуль», «Манчэстар Сіці», «Фенербахчэ», «Болтан», «Чэлсі», «Шанхай Шэньхуа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?