Улады Украіны і Расіі знайшлі падыходы па зніжэнні цаны на газ без уступлення Украіны ў Мытны саюз, заявіў журналістам амбасадар Расіі на Украіне Міхаіл Зурабаў. Аб гэтым паведамляе РІА «Навіны».

«Расейскае і ўкраінскае кіраўніцтва знайшлі падыходы, згодна з якімі можа адбыцца зніжэнне цаны на расейскі газ, г.зн. перагляд газавага кантракту, па-за кантэкстам ўступлення Украіны ў Мытны саюз», — сказаў Зурабаў у пятніцу.

Таксама пасол заявіў, што Украіна і Расея знойдуць кампраміснае рашэнне ў пытанні рахунку «Газпрама» на $7 млрд пяні за нявыбар газу, без судовых разглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?